Люксембургскі філіял Кітайскага прамыслова-гандлёвага банка запусціў механізм разлікаў у юанях
  2014-12-05 15:35:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Люксембургскі філіял Кітайскага прамыслова-гандлёвага банка ў чацвер абвясціў аб запуску механізму юаневых разлікаў, дзякуючы якому гандлёвыя банкі ў Люксембургу, Еўропе і ва ўсім свеце змогуць здзяйсняць аперацыі з кітайскімі юанямі праз рахункі, адкрытыя ў гэтым філіяле.

Старшыня савета дырэктараў Кітайскага прамыслова-гандлёвага банка Цзян Цзяньцін на цырымоніі адкрыцця філіяла заявіў, што Люксембургскі філіял пасля запуску разлікаў у юанях мае намер выкарыстоўваць перавагі Люксембурга для выканання сваіх задач і абавязацельстваў, каб прадаставіць больш высакаякасных паслуг прадпрыемствам, якія займаюцца кітайска-люксембургскім і кітайска-еўрапейскім гандлем.

Пасол Кітая ў Люксембургу Фань Вэньтун сказаў, што ў Люксембургу рацыянальны ўзровень падаткаў, заканадаўства, развіты рынак і дружалюбнае стаўленне да Кітая. Па меры паскарэння тэмпаў інтэрнацыяналізацыі юаня статус Люксембурга ў якасці міжнароднага фінансавага цэнтра ўмацуецца, а Люксембургскі філіял Кітайскага прамыслова-гандлёвага банка значна выйграе ад гэтага.

Нагадаем, што Народны банк Кітая 16 верасня афіцыйна ўпаўнаважыў Люксембургскі філіял Кітайскага прамыслова-гандлёвага банка функцыянаваць у якасці банкаўскага цэнтра юаневых разлікаў у Еўропе. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040