Цэны на жыллё ў Кітаі працягваюць зніжацца
  2014-12-18 15:33:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У лістападзе цэны на жыллё ў Кітаі працвалі зніжацца, але больш павольнымі тэмпамі, чым у кастрычніку. Пра гэта сведчаць апублікаваныя сёння звесткі Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення. Кошт кватэр у новабудоўлях знізіўся ў параўнанні з кастрычнікам у 67 з 70 асноўных гарадоў краіны, тады як у папярэднім месяцы падзенне было адзначана ў 69 кітайскіх гарадах. У астатніх трох гарадах цэны захоўваліся на ранейшым узроўні. У прыватнасці, у Пекіне і Шанхаі жыллё патаннела на 0,3 і 0,5 працэнта, супраць 1,3 і 0,7 працэнта ў кастрычніку. Што тычыцца другаснага рынку жыллёвай нерухомасці, то цэны знізіліся ў 58 гарадах, супраць 64 у кастрычніку.

У Пекіне, Шанхаі, Гуанчжоу і Шэньчжэне другаснае жыллё вырасла ў цане. Эксперты звязваюць запаволенне тэмпаў зніжэння цэн на жыллё з карэкціроўкай урадавай палітыкі, якая была накіравана на пазбяганне рэзкага спаду ў сектары нерухомасці. Паслаблены, напрыклад, абмежаванні на набыццё жылля, палегчаны доступ да іпатэчных крэдытаў. Апрача таго, сваю ролю адыграла і рашэнне Цэнтрабанка: у лістападзе ён знізіў базавыя працэнтныя стаўкі. Усё гэта станоўча адбілася на росце аб'ёмаў продажаў на рынку жылля. У лістападзе зафіксіраваны самы вялікі ў бягучым годзе месячны аб'ём продажаў – 809,6 млрд. юаняў, што на 93,8 млрд. юаняў вышэй за кастрычніцкі паказчык. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040