У 2014 годзе сярэдняя канцэнтрацыя часціц РМ2.5 у кітайскай сталіцы склала 85,9 мкг на кубаметр, паказчык знізіўся на 4 прац. у параўнанні з 2013 годам. 93 дні мінулага года паказчык РМ2.5 трымаўся на "найбольш здавальняючым узроўні", колькасць такіх дзён выявілася на 31 прац. больш, чым у 2013 годзе. Пра гэта праінфармавала ў нядзелю Пекінскае ўпраўленне аховы навакольнага асяроддзя.
Як паведаміў на прэс-брыфінгу дырэктар Пекінскага цэнтра аховы і маніторынгу навакольнага асяроддзя Чжан Давэй, у 2014 годзе сярэдняя канцэнтрацыя ў паветры асноўных забруджвальных рэчываў - РМ2.5 і двухвокісу серы - знізілася на 4 і 17,7 працэнтаў у параўнанні з 2013 годам , а ўтрыманне двухвокісу азоту і РМ10 падвысілася на 1,3 і 7,1 прац. адпаведна.
У 2014 годзе двухвокіс серы, вокіс азоту, хімічнае спажыванне кіслароду і аміячны азот былі названыя "чатырма асноўнымі забруджвальнымі рэчывамі" ў Пекіне, іх выкіды ў паветра зменшыліся адпаведна на 7, 7, 3 і 3 прац. у параўнанні з узроўнем 2013 года. Па словах прадстаўніка Пекінскага ўпраўлення аховы навакольнага асяроддзя, у 2015 годзе іх выкіды павінны скараціцца яшчэ на 6, 6, 2, і 2 прац.
Па папярэдніх падліках, у 2014 годзе выкіды двухвокісу серы і вокісу азоту ў Пекіне скараціліся на 7200 тон і 18 тыс. тон. Агульны аб'ём спажывання вугалю знізіўся на 2,6 млн. тон у параўнанні з узроўнем 2013 года і склаў менш за 19 млн. тон. Акрамя таго, у горадзе былі выведзеныя з эксплуатацыі 476 тыс. старых аўтамабіляў.
У 2015 годзе ў Пекіне плануецца знізіць сярэднюю канцэнтрацыю часціц РМ2.5 у паветры на 5 працэнтаў, выкіды двухвокісу серы і вокісу азоту - на 6 працэнтаў, агульны аб'ём спажывання вугалю - да ўзроўню ніжэй за 15 млн. тон. Акрамя гэтага, плануецца вывесці з эксплуатацыі 200 тыс. састарэлых аўтамабіляў, паведаміў прадстаўнік названага ўпраўлення. 0-