Кітай заклікае ЗША абачліва і належным чынам падыходзіць да пытанняў, звязаных з Тайванем
  2015-01-06 14:10:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае ЗША строга выконваць палітыку адзінага Кітая і прынцыпы трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, абачліва і належным чынам падыходзіць да пытанняў, звязаных з Тайванем.

Пра гэта ў панядзелак на чарговай прэс-канферэнцыі заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін, каментуючы паведамленне аб тым, што 1 студзеня ў "эканамічным і культурным прадстаўніцтве" Тайваня ў ЗША адбылася цырымонія ўзняцця сцяга.

"Мы выступаем катэгарычна супраць правядзення прадстаўніцтвам тайваньскай адміністрацыі ў Злучаных Штатах так званай цырымоніі "узняцця сцяга" і зрабілі амерыканскаму боку сур'ёзную заўвагу з гэтай нагоды", - адзначыла Хуа Чуньін.

Кітай заклікае Амерыку прадухіліць паўтарэнне падобных падзей, падкрэсліла кітайскі дыпламат. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040