Пекінскі штаб экстранага рэагавання на сур'ёзнае забруджванне атмасферы абвясціў "жоўтае" папярэджанне аб забруджванні паветра, якое, згодна з прагнозам, будзе назірацца ў кітайскай сталіцы з 12 па 14 студзеня ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Апрача таго, з 10 па 14 дзень бягучага месяца ў цэнтральнай, паўднёвай і ўсходняй частцы правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай) паказчык якасці паветра на працягу трох дзён, магчыма, перавысіць 300 адзінак, што азначае высокую ступень забруджвання. У правінцыі таксама прымаюцца тэрміновыя меры.
Штаб экстраннага рэагавання на сур'ёзнае забруджванне атмасферы Пекіна запатрабаваў ад прамысловых прадпрыемстваў загадзя скараціць выкіды, ад упраўленняў жыллёвага і гарадскога будаўніцтва – узмацніць кантроль над пылам на будпляцоўках, ад ведамстваў, адказных за аблічча горада – арганізаваць якасную ачыстку дарог. Штаб таксама нагадвае насельніцтву пра неабходнасць забяспечыць абарону арганізма ад забруджвання, раіць сярэднім і пачатковым школам і дзіцячым садкам скараціць колькасць мерапрыемстваў на адкрытым паветры, жыхарам горада – скараціць працягласць знаходжання на вуліцы.
Згодна з перагледжаным днямі экстраным планам дзеянняў на выпадак сур'ёзнага забруджвання атмасферы правінцыі Хэбэй, пасля атрымання сігналу пра абвяшчэнне "аранжавага" папярэджання аб забруджванні паветра дзіцячыя садкі, пачатковыя і сярэднія школы павінны прыпыніць усе пазакласныя мерапрыемствы, прадпрыемствы – скараціць выкіды на 30%, усе каменна-земляныя работы ў межах горада павінны быць спынены. Апрача таго, уводзіцца абмежаванне на рух аўтамабіляў. - Р -