Даследчы Інстытут Шаўковага шляху адкрыўся ў мінулую суботу ў Пекінскім універсітэце замежных моў. Новая структура павінна стаць стратэгічнай "кузняй ідэй" для стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху ХХI стагоддзя.
Пекінскі ўніверсітэт замежных моў характарызуецца высокім узроўнем падрыхтоўкі кадраў і добрай акадэмічнай і доследнай базай.
Дырэктарам Інстытута Шаўковага шляху стаў рэктар універсітэта Пэн Лун. На форуме з нагоды адкрыцця новага інстытута ён адзначыў, што структура створана, каб дапамагчы Кітаю наладзіць супрацоўніцтва з краінамі, размешчанымі на Шаўковым шляху, і даць замежным краінам магчымасць даведацца пра кітайскія рэформы і шляхі развіцця Кітая. - Р -