Па запрашэнні кітайскага МЗС і Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР больш за 60 акрэдытаваных у Кітаі дыпламатаў з краін, праз тэрыторыі якіх у старажытнасці пралягаў Вялікі шаўковы шлях, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый наведалі выставу помнікаў матэрыяльнай культуры "Вялікі шаўковы шлях".
Выстава праходзіць у Дзяржаўным музеі Кітая, на ёй прадстаўлена больш за 400 найкаштоўнейшых помнікаў даўніны з 44 музеяў 16 правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання Кітая. Упершыню ў фармаце адзінай выставы "Вялікі шаўковы шлях" выстаўляюцца артэфакты, знойдзеныя не толькі на сушы, але і ў моры.
"Выстава выклікае захапленне", - падзяліўся сваімі ўражаннямі спецыяліст Сакратарыята ШАС Сметаннікаў.
"Многія экспанаты - жамчужыны калекцый музеяў з розных куткоў краіны, яны прадстаўляюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць", - адзначыў сакратар парткама і намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея Хуан Чжэньчунь. 0-