Эканамічны пояс Шаўковага шляху служыць крыніцай дружбы і міру – начальнік турэцка-кітайскай гандлёва-эканамічнай асацыяцыі "Шаўковы шлях"
  2014-07-29 15:48:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Старажытны Шаўковы шлях злучыў Турцыю і Кітай, дзякуючы чаму гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краінамі сталі цеснымі. Эканамічны пояс Шаўковага шляху, з ініцыятывай аб будаўніцтве якога выступіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, несумненна стане крыніцай дружбы і міру для краін, якія знаходзяцца на гэтым шляху." Пра гэта сказаў Сайнайсі Ісмаіл, начальнік турэцка-кітайскай асацыяцыі па гандлёва-эканамічным сувязям і супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва "Шаўковы шлях".

С.Ісмаіл адзначыў, што будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху будзе спрыяць сумеснаму развіццю Кітая і азіяцкіх краін. Будаўніцтва гэтага пояса будзе значна садзейнічаць гуманітарным абменам і гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж краінамі і тэрыторыямі, размешчанымі на Шаўковым шляху.

У апошнія гады кітайска-турэцкае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай галіне і ў галіне культуры і мастацтва атрымлівае хуткае развіццё. Гэта асабліва тычыцца абменаў візітамі кіраўнікоў дзвюх краін, якія вывелі адносіны паміж дзяржавамі на новы ўзровень. С.Ісмаіл канстатаваў, што турэцка-кітайская гандлёва-эканамічная асацыяцыя "Шаўковы шлях" гатова адыграць ролю моста для ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гандлю, культуры, мастацтва і асветы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040