Другі міжнародны сімпозіум па пытаннях Шаўковага шляху 12-17 жніўня пройдзе ў Нінся-Хуэйскі аўтаномным раёне (Паўночна-Заходні Кітай). У яго рабоце возьме ўдзел больш за 120 навукоўцаў і спецыялістаў з Кітая, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі, Японіі і Рэспублікі Карэя.
Мерапрыемства арганізавана Інстытутам старажытных помнікаў і археалогіі Нінся і Цэнтрам вывучэння старажытнай гісторыі Кітая Пекінскага ўніверсітэта.
Галоўная ўвага ўдзельнікаў сімпозіума будзе нададзена пытанням новых археалагічных знаходак, вывучэння гісторыі, рэлігіі і мовы на Шаўковым шляху. - Р -