Аб'ём здабычы нафты ў Кітаі пяты год запар трымаецца на ўзроўні больш за 200 млн. тон
  2015-01-14 16:21:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з папярэдняй статыстыкай, аб'ём здабычы нафты ў Кітаі ў 2014 годзе склаў 210 млн. тон. Нафтаздабыча трымаецца на ўзроўні больш за 200 млн. тон ужо пяты год запар.

Як паказваюць апошнія дадзеныя Міністэрства зямельных і прыродных рэсурсаў, у мінулым годзе Кітай здабыў на 1.38 млн. тон або 0,7 прац. больш нафты, здабыча прыроднага газу дасягнула 132.9 млрд. куб. м, г.зн. на 13,2 млрд. кубаметраў / 10,7 прац. / больш. Агульны аб'ём здабычы ў краіне за год склаў 330 млн. тон у нафтавым эквіваленце, павялічыўшыся на 11.93 млн. тон або 3,7 прац. у параўнанні з папярэднім годам.

Асноўную частку здабычы газу складае традыцыйны прыродны газ, яго было здабыта 128 млрд. куб. м, або на 11,4 млрд. кубаметраў / 9,8 проц / больш, чым у 2013 годзе. Такім чынам, аб'ём здабычы традыцыйнага прыроднага газу ў Кітаі чацвёрты год запар захоўваецца на ўзроўні больш за 100 млрд. куб. м. У той жа час значна - на 23,3 прац. і ў 6,5 разы адпаведна - ўзраслі аб'ёмы здабычы руднічнага і сланцавага газу, якія склалі 3,6 і 1,3 млрд. кубаметраў.

Як адзначаюць у Міністэрстве зямельных і прыродных рэсурсаў, у 2014 годзе ўстойлівы рост вытворчасці прадэманстравалі вядучыя прадпрыемствы нафтагазавага сектара. На ўсіх сямі найбуйнейшых радовішчах, уключаючы Дацінскае, аб'ём здабычы перавысіў 10 млн. тон. У прыватнасці, нафтаздабыча на Дацінскіх промыслах 12-ы год запар апынулася вышэй за ўзровень у 40 млн. тон. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040