Сі Цзіньпін запатрабаваў павысіць канкурэнтаздольнасць атамнай прамысловасці Кітая
  2015-01-16 10:30:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёлета атамнай прамысловасці Кітая спаўняецца 60 гадоў. Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім звароце да работнікаў галіны высока ацаніў дасягненні айчыннай атамнай прамысловасці.

За мінулыя 60 гадоў кітайскія атамшчыкі, абапіраючыся на ўпартую працу і інавацыі, дамагліся бліскучых поспехаў і ўнеслі важкі ўклад у забеспячэнне бяспекі дзяржавы і эканамічнага будаўніцтва, падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Назваўшы атамную прамысловасць высокатэхналагічнай стратэгічнай галіной, кіраўнік кітайскай дзяржавы запатрабаваў ад атамшчыкаў прытрымлівацца прынцыпаў бяспекі і інавацый у развіцці, настойваць на мірным выкарыстанні атамнай энергетыкі і павышаць канкурэнтаздольнасць атамнай прамысловасці.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у сваім звароце заклікаў атамшчыкаў засяродзіць увагу на вывучэнні перадавых тэхналогій галіны, прасоўваць "выхад за мяжу" ядзернага комплексу і гарантаваць стопрацэнтную бяспеку аб'ектаў ядзернай энергетыкі. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040