Сі Цзіньпін будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця штогадовай нарады Бааоскага азіяцкага форуму-2015
  2015-01-21 15:29:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця штогадовай нарады Бааоскага азіяцкага форуму-2015 і выступіць з праграмнай прамовай. Пра гэта паведаміў адказны сакратар Бааоскага азіяцкага форуму Чжоу Вэньчжун.

Чжоу Вэньчжоу на прэс-канферэнцыі сказаў, што лейтматывам маючай адбыцца штогадовай нарады, якая пройдзе 26-29 сакавіка на востраве Хайнань / Паўднёвы Кітай /, стане "Новая будучыня Азіі: крок да супольнасці агульнага лёсу". У рамках нарады запланаваны 73 афіцыйныя дыскусіі па тэмах макраэканомікі, рэгіянальнага супрацоўніцтва, тэхнічнага наватарства, палітычнай бяспекі і інш.

Паводле паведамлення, на нарадзе таксама будуць абмеркаваны пытанні, якія тычацца ініцыятывы "Пояс і шлях", стварэння зоны свабоднага гандлю АЦР, бяспекі харчовай прадукцыі, барацьбы з карупцыяй і да т. п. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040