Чарговае пасяджэнне Камітэта па эканамічным супрацоўніцтве паміж берагамі Тайваньскага праліва пройдзе ў Тайбэі
  2015-01-26 16:52:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7-е пасяджэнне Камітэта па эканамічным супрацоўніцтве паміж берагамі Тайваньскага праліва пройдзе 29 студзеня ў Тайбэі. Пра гэта паведамілі сёння ў Асацыяцыі за развіццё сувязяў паміж берагамі Тайваньскага праліва / АСТП, Пекін /.

Кіраўнік Камітэта з боку кантынентальнай часткі Кітая, першы намеснік старшыні АСТП Чжэн Лічжун і і галоўны прадстаўнік мацерыковага Кітая ў названым камітэце, намеснік міністра камерцыі КНР Гаа Янь на чале дэлегацыі мацерыковай часткі прымуць удзел у пасяджэнні.

Рашэнне правесці дадзенае пасяджэнне было прынята згодна з рамачным пагадненнем аб эканамічным супрацоўніцтве паміж берагамі Тайваньскага праліва / ECFA /, падпісаным бакамі ў 2010 годзе.

Падчас пасяджэння ўдзельнікі абмяркуюць і дадуць ацэнку працэсу ажыццяўлення ECFA пасля яго ўступлення ў сілу, а таксама ацэняць працу, праведзеную шасцю рабочымі групамі ў галіне гандлю таварамі і паслугамі, інвесціравання, урэгулявання спрэчак, галіновага і мытнага супрацоўніцтва.

На пасяджэнні ўдзельнікі абмяняюцца меркаваннямі па ўзаемным стварэнні эканамічных і гандлёвых асацыяцый на абодвух берагах праліва, пашырэнні і паглыбленні супрацоўніцтва паміж бакамі Тайваньскага праліва, а таксама вызначаць задачы на будучыню.

Папярэдняе пасяджэнне прайшло ў жніўні мінулага года ў Пекіне. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040