Кітай выступае супраць тэрарызму ў любых яго праявах – МЗС КНР
  2015-01-27 11:02:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай выступае супраць тэрарызму ў любых яго праявах, заявіла прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на чарговай прэс-канферэнцыі, каменціруючы забойства баевікамі экстрэмісцкай групіроўкі "Ісламская дзяржава" японскага заложніка.

Міжнародная супольнасць, карыстаючыся асноўнымі мэтамі і прынцыпамі Статута ААН і іншымі агульнапрызнанымі нормамі міжнародных адносін, павінна ўзмацніць сумесную барацьбу з тэрарызмам, падкрэсліла прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая.

Нагадаем, што ў ноч на нядзелю на сайце ІД з'явілася фота ўзятага ў заложнікі японца Кэндзі Гота, дзе ён трымае ў руках фотаздымак з забітым японскім заложнікам Харунам Юкавай. На сайце таксама быў апублікаваны аўдыёзапіс паслання Кэндзі Гота членам яго сям'і і японскаму ўраду.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ 17 студзеня падчас візіту ў Каір абвясціў, што Японія прадаставіць краінам, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з ІД, дапамогу ў памеры 200 млн. долараў. 20 студзеня групіроўка ІД у адной з сацыяльных сетак апублікавала відэазапіс, у якой абвінаваціла Японію ва ўдзеле ў барацьбе супраць ІД і запатрабавала ад яе на працягу 72 гадзін заплаціць выкуп у памеры 200 млн. долараў, заявіўшы, што ў адваротным выпадку заложнікі будуць пакараныя. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040