Агульная колькасць аўтамабіляў у Кітаі дасягнула 264 млн. адзінак
  2015-01-28 14:21:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па стане на канец 2014 года, агульная колькасць аўтамабіляў, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі ў Кітаі, дасягнула 264 млн. адзінак, у тым ліку 154 млн. легкавых аўтамабіляў. Колькасць вадзіцеляў перавысіла 300 млн. чалавек, з іх звыш 264 млн. – кіроўцы легкавых аўтамабіляў. Падобныя даныя сёння абнародавала ўпраўленне транспартных зносін Міністэрства грамадскай бяспекі КНР.

Як заявілі адказныя асобы ведамства, услед за паскораным сацыяльна-эканамічным развіццём адзначаецца рэзкі рост патрэбнасці насельніцтва ў куплі аўтамашын. У Кітаі ўсталяваўся трэнд на імклівы рост колькасці аўтамабіляў. У мінулым годзе колькасць новых зарэгістраваных легкавых аўтамабіляў склала 21,88 млн. штук. Гэты паказчык дасягнуў гістарычнага максімуму. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040