Пекін, Цяньцзінь і Хэбэй аб'ядноўваюць намаганні па барацьбе з забруджваннем атмасферы
  2015-01-28 15:44:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак на 3-й сесіі Цяньцзінскага сходу народных прадстаўнікоў разгледжаны і прыняты Палажэнні аб барацьбе з забруджваннем атмасферы. Раней падобны законапраект быў прыняты і ў Пекіне.

У Палажэннях адзначаецца неабходнасць правядзення рэгулярных кансультацый па прадухіленні і ліквідацыі забруджвання паветра ў рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй. Адначасова ў дакуменце прадугледжваецца гатоўнасць да вываду з эксплуатацыі яшчэ большай колькасці аўтамабіляў з выхлапамі, якія перавышаюць норму.

Згодна з Палажэннямі, будзе заснаваны механізм сумесных намаганняў для хуткага рэагавання на сур'ёзнае забруджванне атмасферы. Адміністрацыі Пекіна, Цяньцзіня і правінцыі Хэбэй абавязаны своечасова перадаваць адзін аднаму адпаведную інфармацыю, а таксама разам праводзіць навуковыя даследаванні ў гэтай галіне.

У 2014 годзе сярэдняя канцэнтрацыя часціц РМ2.5 у кітайскай сталіцы склала 85,9 мкг на кубаметр, паказчык знізіўся на 4% у параўнанні з 2013 годам. Пры гэтым мясцовыя ўлады не дасягнулі вызначанай мэты ў 5%.

Пекінская адміністрацыя абяцае ў бягучым годзе пашырыць фінансаванне сферы барацьбы з забруджваннем паветра: на гэтыя мэты будзе выдзелена 850 млн. юаняў, будуць зачынены 300 мясцовых прадпрыемстваў, якія забруджваюць экалогію.

Правінцыя Хэбэй найбольш моцна пакутуе ад забруджвання атмасферы, што негатыўна адбіваецца на эканамічным росце і прамысловай вытворчасці правінцыі. Зараз Хэбэй распрацоўвае План дзеянняў па ўзмацненні жорсткасці барацьбы з забруджваннем паветра на бліжэйшыя 3 гады (2015-2017 гг.). - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040