МЗС КНР разлічвае, што большая колькасць краін будзе дапамагаць Афрыцы ва ўмацаванні інфраструктурнага будаўніцтва
  2015-01-29 10:22:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сувязі з асобнымі паведамленнямі, якія называюць кітайскае будаўніцтва ў Афрыцы "бетоннай дыпламатыяй", афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння на чарговай прэс-канферэнцыі выказала спадзяванне, што большая колькасць краін зможа гэтак жа шчыра і рэальна, як і Кітай, дапамагаць афрыканскім краінам узмацняць інфраструктурнае будаўніцтва, сумесна з Кітаем дапамагаць краінам Афрыкі дамагчыся самастойнага і ўстойлівага развіцця.

Кітай і Афрыканскі саюз 27 студзеня падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў інфраструктурным будаўніцтве. Хуа Чуньін паведаміла, што гэты дакумент з'яўляецца важнай мерай для ажыццяўлення кітайскім бокам прапанаванай Сі Цзіньпінам канцэпцыі супрацоўніцтва з Афрыкай – "будаваць гняздо, каб прыцягнуць фенікса", рэалізацыі прапанаванай прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам ініцыятывы па кітайска-афрыканскім сумесным будаўніцтве ў Афрыцы "трох вялікіх транспартных сетак" – чыгуначнай, аўтамабільнай і авіяцыйнай. Таксама гэты дакумент з'яўляецца сур'ёзным абавязацельствам Кітая па садзейнічанні працэсам удасканалення транспарту і сувязі, а таксама інтэграцыі ў Афрыцы, садзейнічанні ў пераадоленні Афрыкай "вузкіх" месцаў у развіцці, аказанні дапамогі Афрыцы ў дасягненні самастойнага і ўстойлівага развіцця.

Хуа Чуньін паведаміла, што на працягу доўгага часу Кітай нязменна дапамагаў Афрыцы ажыццяўляць інфраструктурнае будаўніцтва: рэалізавана 1046 праектаў, пабудавана 2233 кіламетры чыгунак, 3530 кіламетраў аўтамабільных дарог, зроблены рэальны ўклад у паляпшэнне ўмоў вытворчасці і жыцця афрыканскіх народаў. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040