У Кітаі 232 тыс. чалавек падвяргаліся партыйным і адміністрацыйным спагнанням ў 2014 годзе
  2015-01-30 16:48:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Летась органы па праверцы дысцыпліны і ведамствы кантролю розных ступеняў наклалі партыйныя і адміністрацыйныя спагнанні на 232 тыс. чалавек.

У дакладзе аб рабоце 5-га пленарнага пасяджэння Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны 18-га склікання гаворыцца, што ў 2014 годзе органы па праверцы дысцыпліны і ведамствы кантролю розных узроўняў узмацнілі дысцыплінарную праверку і зрабілі больш жорсткай барацьбу з карупцыяй. Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны разгледзела факты парушэння партыйнай дысцыпліны. Зараз судовыя органы разбіраюць справы 30 чыноўнікаў.

За мінулы год дысцыплінарныя органы і кантрольныя ведамствы краіны атрымалі 2,72 млн. пісьмовых заяў аб дысцыплінарных парушэннях, пачалі расследаванне 226 тыс. спраў, завяршылі расследаванне 218 тыс. спраў, наклалі партыйныя і адміністрацыйныя спагнанні на 232 тыс. чалавек. З іх 12 тысяч былі перададзены судовым органам.

Апрача таго, летась пракурорскія органы Кітая прыступілі да расследавання спраў аб крадзяжы дзяржаўных сродкаў, хабарніцтве, пагардзе службовымі абавязкамі і іншых службовых злачынствах у дачыненні да 55 тыс. чалавек. У кітайскіх судах было завершана судовае разбіральніцтва 25 тыс. спраў аб крадзяжы дзяржаўных сродкаў і хабарніцтве і 5,5 тыс. спраў аб пагардзе службовымі абавязкамі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040