У Кітаі апублікаваны першы атлас Шаўковага шляху
  2015-03-10 16:15:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая карта, якая ахоплівае асноўныя краіны ўздоўж эканамічнага пояса Шаўковага шляху, была апублікавана на днях у правінцыі Шэньсі / Паўночна-Заходні Кітай /.

Паводле паведамлення Шэньсійскага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі, атлас дае інфармацыю аб геаграфіі, транспарце, культуры і эканоміцы 16 краін і рэгіёнаў, уключаючы Кітай, Казахстан, Іран і Турцыю.

Ініцыятыва будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху была прапанавана старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у 2013 годзе з мэтай умацаваць супрацоўніцтва Кітая з краінамі Цэнтральнай Азіі і Еўропы.

Ён будзе створаны ўздоўж старажытнага Шаўковага шляху, расцягнуўшыся на паўночны захад ад узбярэжжа Кітая, праз Цэнтральную Азію і Блізкі Усход да Еўропы. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040