Кітай разлічвае прыцягнуць грамадскі капітал на ажыццяўленне місіі месячнага спадарожніка-зонда "Чан'э-4"
  2015-03-13 10:47:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская праграма зандзіравання Месяца будзе адкрыта для грамадскага капіталу, які атрымае магчымасць прыняць удзел у рэалізацыі месячнай місіі кітайскага спадарожніка "Чан'э-4". Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці КНР.

Чакаецца, што такі крок будзе спрыяць павелічэнню адкрытасці абароннай прамысловасці, сумеснаму выкарыстанню рэсурсаў і скаардынаванаму ваенна-грамадзянскаму развіццю ў Кітаі.

Эксперты ў галіне касманаўтыкі лічаць, што ў якасці эксперыментальнага праекта "Чан'э-4" будзе актыўна разглядаць новую мадэль прыцягнення грамадскага капіталу, што адыграе станоўчую ролю ў ліквідацыі бар'ераў у касмічнай прамысловасці, паскарэнні інавацыйнага развіцця касмічных тэхналогій і зніжэнні сабекошту праграмы зандзіравання Месяца.

Кітайская праграма зандзіравання Месяца ажыццяўляецца ў тры этапы: у рамках першай стадыі праграмы спадарожнік-зонд "Чан'э-1", які быў запушчаны ў 2007 годзе, завяршыў задачу палётаў вакол Месяца, а "Чан'э-2", "Чан'э-3" і "Чан'э-4" будуць па чарзе выконваць задачы па ажыццяўленні пасадкі на паверхню Месяца.

Пасля паспяховай мяккай пасадкі спадарожніка "Чан'э-3" на паверхню Месяца ў 2013 годзе, "Чан'э-4" павінен выканаць новыя задачы. Плануецца, што гэты апарат будзе запушчаны да 2020 года. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040