Выстава кітайскай праграмы зандзіравання Месяца адкрылася ў аўторак у г. Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай).
У Сычуані выстава працягнецца да 13 лістапада. Затым яна будзе дэманстравацца ва ўнутраных рэгіёнах краіны.
На выставе прадстаўлена больш за 20 груп мадэляў лятальных апаратаў, у тым ліку месячнай пасадачнай прылады спадарожніка "Чан'э-3", месяцаход "Юйту", ракет серыі Чанчжэн, штучных спадарожнікаў, касмадромаў і г.д.
Арганізатары выставы – Дзяржупраўленне абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці Кітая і народны ўрад правінцыі Сычуань. У ліпені і верасні падобная выстава прайшла ў САР Сянган і Аамэнь і прыцягнула звыш 300 тыс. наведвальнікаў. - Р -