У Кітаі павышаны парог паліўнай надбаўкі да цаны на авіябілеты
  2015-04-02 10:50:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Парог паліўнай надбаўкі для ўнутраных пералётаў павышаны з мэтай скарачэння транспартных расходаў пасажыраў. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны камітэт па справах развіцця і рэформ КНР.

Парог паліўнай надбаўкі звязаны з акцызным зборам на паліва. Пачынаючы з 1 красавіка, кітайскія авіякампаніі маюць права спаганяць паліўныя даплаты, калі кошт авіяцыйнай газы перавышае 5000 юаняў (814,3 долараў) за тону. Гэта вышэй ранейшага паказчыка, усталяванага на ўзроўні 4140 юаняў.

Новаўвядзенне дасць магчымасць пасажырам эканоміць 20 юаняў пры палётах на адлегласць менш за 800 км і 30-40 юаняў – пры больш далёкіх пералётах. Эксперты лічаць, што падобны крок будзе спрыяць развіццю турызму і спажывання ў краіне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040