Прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў КНР Ван І
  2015-04-09 11:23:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка ў мінскім Палацы незалежнасці сустрэўся з міністрам замежных спраў КНР Ван І.

А. Лукашэнка паведаміў, што кітайскі бок здаўна шчыра падыходзіць да адносінаў з Беларуссю, з'яўляецца надзейным партнёрам па супрацоўніцтве. Беларускі бок ганарыцца тым, што ў яго ёсць такі вялікі сябар, як Кітай. У дзвюх краін ёсць агульныя погляды на міжнародныя пытанні, аказваецца рашучая ўзаемная падтрымка ў вырашэнні іх. Беларускі бок з нецярпеннем чакае візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які адбудзецца неўзабаве. Ёсць упэўненасць, што гэта стане новай вяхой у адносінах Беларусі з Кітаем.

Беларускі бок падтрымлівае вылучаную Сі Цзіньпінам ініцыятыву па сумесным будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху, мае намер актыўна ўдзельнічаць і зрабіць уклад у гэтую справу. Беларускі бок мае намер нарошчваць аб'ём гандлю з кітайскім бокам, весці супрацоўніцтва ў сферы вытворчых магутнасцяў, індустрыяльных паркаў і фінансаў, запрашае яшчэ больш кітайскіх прадпрыемстваў рабіць інвестыцыі ў Беларусі. Ёсць намер выкарыстаць 70-годдзе Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў якасці шанцу для сумеснага ўмацавання яе вынікаў, абароны міжнароднай справядлівасці.

Ван І паведаміў, што А. Лукашэнка даўно надае ўвагу і прасоўвае кітайска-беларускія адносіны, робіць іх прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі, кітайскі бок у высокай ступені ўхваляе гэта. Кітайскі бок нязменна з улікам доўгатэрміновай перспектывы надае павышаную ўвагу кітайска-беларускім адносінам, рашуча падтрымлівае выбраны Беларуссю ў адпаведнасці з рэаліямі краіны шлях развіцця, намаганні краіны па абароне дзяржаўнага суверэнітэту і бяспекі. Кітайскі бок мае намер састыкаваць задуму будаўніцтва эканамічнага пояса Шаўковага шляху з беларускай стратэгіяй нацыянальнага развіцця, паглыбіць наяўнае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, асвоіць для яго новую прастору. Флагманам гэтага супрацоўніцтва бакоў павінна стаць будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Прыцягненне ў Беларусь вытворчых магутнасцяў і перадавога абсталявання з Кітая, прыцягненне ў краіну яшчэ большай колькасці кітайскіх прадпрыемстваў, якія маюць рэальны патэнцыял і карыстаюцца даверам, дапаможа Беларусі ажыццявіць павышэнне ўзроўню і змену пакаленняў вытворчасці. Дзве краіны могуць супрацоўнічаць за кошт узаемадапаўняльнага абмену навукова-тэхнічнымі перавагамі, сумесна развівацца. Кітай і Беларусь зрабілі важны гістарычны ўклад у Перамогу ў Другой сусветнай вайне, прынеслі велізарныя нацыянальныя ахвяры, бакі павінны правесці мерапрыемствы ў памяць 70-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне, абараняць гістарычную справядлівасць, базавыя нормы міжнародных адносін, цэнтрам якіх з'яўляецца ААН, а асновай - прынцыпы Статута ААН. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040