Самая верагодная дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі - 15 лістапада
  2015-01-20 11:00:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самая верагодная дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі - 15 лістапада, заявіла ў інтэрв'ю часопісу "Беларуская Думка" старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

"Гэта апошняя магчымая нядзеля для правядзення выбараў, паколькі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь яны павінны адбыцца не пазней за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы (тэрмін заканчваецца 21 студзеня 2016 г). Гэтая дата даведзена Цэнтральнай выбарчай камісіяй да ведама кіраўніка дзяржавы і папярэдне адобрана ім як самая верагодная. Нам няма сэнсу ствараць тут інтрыгу. Таму і палітычным партыям, і беспартыйным суіскальнікам пасады прэзідэнта варта арыентавацца на гэты тэрмін ", - сказала Л. Ярмошына. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040