Кітай зацікаўлены купляць прадукты харчавання ў Беларусі і інвесціраваць у перапрацоўку
  2014-11-07 11:47:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай зацікаўлены купляць прадукты харчавання ў Беларусі і інвесціраваць у перапрацоўку сельгаспрадукцыі, заявіў падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Руднікам пасол КНР Цуй Цімін.

Паводле слоў пасла, адна з галоўных задач яго рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць - гэта пошук новых магчымасцяў для развіцця супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю. Пакуль ў знешнегандлёвым абароце дзвюх краін назіраецца дысбаланс - Кітай прадае Беларусі значна больш, чым купляе. Таму адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва можа стаць імпарт у Кітай прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі.

Цуй Ціміна таксама зацікавілі прапановы аб магчымасцях інвесціравання ў цэлы шэраг праектаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Гэта датычыцца будаўніцтва цукровага завода, перапрацоўкі пакладаў торфу, стварэння вузлавога грузавога аэрапорта, а таксама шэрагу праектаў па аднаўляльных крыніцах энергіі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040