Беларусь лічыць прыярытэтнай задачай працяг мірнага працэсу на ўсходзе Украіны
  2014-11-07 10:52:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь лічыць прыярытэтнай задачай працяг мірнага працэсу на ўсходзе Украіны. Такую заяву зрабіў у чацвер начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

"Беларускі бок лічыць прыярытэтнай задачу працягу і хутчэйшага паспяховага завяршэння мірнага працэсу, старт якому быў дадзены ў Мінску. Яшчэ раз пацвярджаем нашу гатоўнасць усяляк садзейнічаць таму, каб мірны працэс ва Украіне стаў канчатковым", - заявіў Д. Мірончык.

Пры пасрэдніцтве Расіі і АБСЕ бакі ўзгаднілі ў Мінску перамір'е з 5 верасня. У мэтах выканання дамоўленасцей быў прыняты, у тым ліку, украінскі закон аб адмысловым статусе шэрагу раёнаў Данбаса. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040