Кітай жадае новаму ўраду Беларусі вялікіх поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны
  2014-12-30 14:23:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай упэўнены ў тым, што новы ўрад Беларусі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі дасягне вялікіх поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Пра гэта заявіла прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін у панядзелак на чарговай прэс-канферэнцыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня назначыў Андрэя Кабякова новым прэм'ер-міністрам краіны і абвясціў аб шэрагу важных кадравых рашэнняў адносна складу ўрада. У тым ліку, А. Лукашэнка змяніў кіраўніка Нацбанка, міністра эканомікі і міністра прамысловасці.

Беларусь з'яўляецца ўсебаковым стратэгічным партнёрам Кітая. Дзве краіны звязвае традыцыйная дружба, адзначыла Хуа Чуньін, адказваючы на пытанні журналістаў.

Кітай будзе як і раней падтрымліваць шлях развіцця, самастойна абраны народам Беларусі, пастаянна паглыбляць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах, умацоўваць каардынацыю і ўзаемадзеянне ў глабальных і рэгіянальных справах, прыкладаць агульныя намаганні да абароны міру і стабільнасці ў рэгіёне, сказала прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Кітая. 0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040