Беларусь закрывае сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Лівіі
  2014-12-09 13:37:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь закрывае сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Лівіі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Саўміна № 1137 ад 4 снежня 2014 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Як патлумачылі, у сувязі з эскалацыяй унутранага ўзброенага канфлікту ў Лівіі беларускае пасольства ў Трыпалі не функцыянуе. Грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, у выпадку неабходнасці варта звяртацца ў бліжэйшыя дыпламатычныя і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў суседніх краінах.

У дакуменце гаворыцца, што пасольства павінна быць зачынена да 31 снежня гэтага года. "Міністэрству замежных спраў прыняць неабходныя меры па закрыцці пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Лівія з ажыццяўленнем фінансавання расходаў па яго закрыцці ў межах сродкаў, прадугледжаных на ўтрыманне гэтай замежнай установы", - гаворыцца ў пастанове.

Таксама прызнаецца страціўшай сілу пастанова Саўміна № 1530 ад 5 кастрычніка 2000 года аб адкрыцці беларускага пасольства ў Лівіі. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040