У Мінску стартавала міжнародная акцыя "Эстафета памяці"
  2015-03-12 15:53:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Мінску ў сераду стартавала міжнародная акцыя "Эстафета памяці", прысвечаная 70-годдзю Вялікай перамогі. Парламентарыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), ветэраны і прадстаўнікі маладзёжных аб'яднанняў ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Акцыя праходзіць ва ўсіх сталіцах СНД. Удзельнікі наведваюць мемарыялы, узведзеныя ў памяць аб загінуўшых у гады вайны. Адтуль у спецыяльных капсулах вязуць часціцы вечнага агню.

"У кожнай сталіцы ёсць мемарыял, ёсць вечны агонь, і мы хочам, каб на працягу бліжэйшага месяца нашы парламентарыі ўзялі часцінкі гэтага агню. 16 красавіка, у дзень пасяджэння Савета, усе гэтыя часцінкі будуць злучаныя ў адзіны вялікі факел, які будзе сімвалізаваць і нашу агульную перамогу, і тое, што гэтая перамога была здабыта ўсімі намі разам. Усімі народамі, якія тады складалі СССР", - заявіў Аляксей Сяргееў, генеральны сакратар Савета міжпарламенцкай асамблеі СНД.

Нагадаем, 2015 у СНД аб'яўлены Годам ветэранаў. Эстафета памяці працягнецца месяц і завершыцца ў Санкт-Пецярбургу, дзе полымя з мемарыялаў аб'яднаюць у адзін вялікі факел - адзіны агонь Садружнасці. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040