Беларусь і Кітай маюць намер развіваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва
  2015-03-05 15:14:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Кітаем. Пра гэта заявіў старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з паслом КНР у Беларусі Цуй Цімінам.

Беларускі бок накіраваў старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў адпаведнае запрашэнне наведаць з візітам Беларусь. "Мы разлічваем на ваша садзейнічанне ў гэтым пытанні, каб візіт адбыўся ва ўзгодненыя тэрміны", - адзначыў М. Мясніковіч, звяртаючыся да кітайскага пасла.

Старшыня Савета рэспублікі Беларусі падкрэсліў пераемнасць беларуска-кітайскіх адносін па лініі як парламента, так і ўрада.

Кітайскі пасол, у сваю чаргу, адзначыў, што кітайскі бок надае вялікую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін і супрацоўніцтва ў розных сферах і напрамках. Дыпламат падкрэсліў, што Кітай таксама зацікаўлены ва ўмацаванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва. --0--

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040