Цэнтральнай зонай эканамічнага пояса Шаўковага шляху стане Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён. Свой новы статус рэгіён мае намер актыўна ўвасабляць у супрацоўніцтве з Еўразійскім рэгіёнам, у прыватнасці, у аграрным сектары, дзе перавагі СУАР, у параўнанні з суседнімі краінамі, найбольш відавочныя.
Аб перспектыўнасці гэтага кірунку сведчаць вынікі 2-й міжнароднай Еўразійскай выставы сельскагаспадарчых тэхналогій і абсталявання. Краіны Цэнтральнай Азіі на ёй прадстаўлялі больш за 160 кампаній. Усяго за два дні, на працягу якіх працавала выстава, кітайскія і замежныя ўдзельнікі заключылі здзелкі на агульную суму 200 млн. долараў, а сума здзелак паміж кітайскімі кампаніямі склала 6,25 млрд. юаняў.
Стратэгія "пояса і шляху" дапаможа яшчэ большай колькасці прадпрыемстваў наладзіць гандлёвыя сувязі з краінамі Цэнтральнай Азіі і Еўропы, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення камерцыі СУАР Ян Кайсінь. На яго думку, для гэтага трэба адкрыць дадатковыя кантактныя пляцоўкі для прадпрыемстваў і ўрадавых ведамстваў. - Р -