Правінцыя Шаньдун, радзіма Канфуцыя, знаходзіцца на ўсходзе Кітая, на беразе мора, і, натуральна, у яе кухні багата знакамітых страў, прыгатаваных з дароў мора. Зрэшты, гэта кухня ўключае і Пекін, нясе ў сабе паўночныя рысы. Яе стравы пераважалі ў меню дынастый кітайскіх імпрертааў, якія правілі з XII па XX стагоддзі. Знакамітыя стравы з марскіх жывёл і рыбы ўключаюць плаўнікі акулы, трапангі (марскія агуркі) і грабеньчыкі, якія можна купіць і ў сушаным выглядзе. Узбярэжжа Кітая стала радзімай такіх страў, як ластаўкіны гнёзды і смажаныя вустрыцы. Наваколле Шаньдуна знакамітае ў Кітаі смажана-тушанымі курамі, смажанай свінінай і смажаным свіным страўнікам.