Ва ўзбярэжных гарадах правінцыі Шаньдун – Цындао, Яньтай і іншых – распаўсюджаны марскія далікатэсы, такія, да прыкладу, як Смажаныя ракавінкі і вустрыцы. Каб прыгатаваць першую з названых страў, мяса свежых ракавінак трэба нарэзаць тонкімі кавалачкамі і прасмажыць у глыбокім слоі алею да паўпрыгатаванасці, а пасля дадаць пасіраваную зялёную цыбулю, часнок і іншыя вострыя прыправы. Прыгатаваную страву падаюць да стала з духмяным соусам.