

Сярод іншых шаньдунскіх далікатэсаў — супы (чыстыя адвары і малочныя булёны). Знакаміты суп з ластаўкіных гнёздаў – страва тамтэйшай кулінарнай школы. Гэта адвар, што ўтрымлівае ластаўкіны гнёзды, якія можна есці. Звычайна падаецца на афіцыйных банкетах. Малочны булён прыпраўляецца мясцовай агароднінай.



 
  
  
 
 
 













