Шаньдунская кухня
  2010-04-14 11:03:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ШАНЬДУНСКАЯ кухня (правінцыя Шаньдун размешчана на ўсходнім узбярэжжы краіны) вядома лёгкімі нятлустымі стравамі. Адна з найбольш знакамітых – Рыба з чырвонай лускай, засмажаная ў глыбокім слоі алею. Яна жыве ў сажалцы, якая папаўняецца ад крыніцы, на гары Чжэцзян Тайшань. У яе залацістая луска і плаўнікі, аточаныя чырвонымі палоскамі. Вычышчаная прамытая рыба націраецца вострымі прыправамі і смажыцца ў алеі. Рыба вельмі жывучая: нават на патэльні яна працягвае біцца так, што на стол яе падаюць з загнутым уверх хвастом. Цэнтр правінцыі – горад Цзінань. Рэстараны Цзінані славяцца стравай «Карп з ракі Хуанзэ ў кісла-салодкім соусе». Па баках карпа робяць касыя надрэзы, пакрываюць яго ўзбітымі яйкамі і смажаць у глыбокі слоі алею. Перад падачай на стол рыбу заліваюць кісла-салодкім соусам. Падчас цеплавой апрацоўкі, галава і хвост рыбы падымаюцца, і на стале яна ўжо выглядае сагнутай у дугу. Яшчэ адна не меньш папулярная страва – тушаныя куры з Дэчжоу. Жывёл у гэтым мястэчку гатуюць асаблівым чынам, пасля чаго іх мяса становіцца чырвоным і лёгка аддзяляецца ад костак, хаця форма тушкі не мяняецца.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040