Сцяна павінна была служыць крайняй паўночнай лініяй магчымай экспансіі саміх кітайцаў, яна павінна была засцерагаць падданых «Сярэдзіннай імперыі» ад пераходу да паўкачавога ладу жыцця, ад зліцця з варварамі. Сцяна павінна была дакладна зафіксаваць граніцы кітайскай цывілізацыі, садзейнічаць кансалідацыі адзінай імперыі, толькі што складзенай з шэрагу заваяваных царстваў.