Паведамляецца пра тое, што 60-кіламетровы адрэзак Сцяны ў рэгіёне Мінгін вобласці Шаньсі на паўночным захадзе краіны падвяргаецца актыўнай эрозіі. Прычына – інтэнсіўныя метады вядзення сельскай гаспадаркі ў Кітаі, пачынаючы з 1950-х, якія прывялі да высушвання падземных вод, а ў выніку гэты рэгіён стаў галоўнай крыніцай і цэнтрам зараджэння магутных пясчаных бур. Больш за 40 км Сцяны ўжо зніклі, і толькі 10 км пакуль стаяць на сваім месцы. Вышыня Вялікай Кітайскай сцяны ў некаторых месцах зменшылася з пяці да двух метраў.