Свята Юаньсяацзэ, ці свята Ліхтароў адзначаюць на 15-ты дзень 1-га месяца па месячным календары. Гэта свята завяршае навагоднія ўрачыстасці.
Увечары, напярэдадні Юаньсяацзэ, увесь Кітай азараецца рознакаляровымі агнямі ліхтароў. Усе любуюцца імі і ядуць юаньсяа. Іх гатуюць у выглядзе шарыкаў з клейкага рысу з салодкай начынкай.