У адрозненне ад сваіх паўночных суседзяў, жыхары поўдня Кітая любяць самі гатаваць тан'юань. Спачатку яны робяць начынку, затым – цеста з рысавай мукі. Цеста раскачваюць, рэжуць на кружочкі і заварачваюць туды начынку. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца ў Кітаі тан'юань, зробленыя ў Нінбо (Усходні Кітай), і лайтан'юань, вырабленыя ў Чэнду (правінцыя Сычуань).
Юаньсяа вараць, гатуюць на пары або смажаць у алеі і падаюць на стол як дэсерт. У Кітаі лічыцца: пакаштаваўшы разам юаньсяа, уся сям'я будзе жыць шчасліва і неразлучна. - 0 -