Традыцыйна начынка для юаньсяа складаецца з цукру, масла, кунжуту, пюрэ з фасолі, грэцкіх арэхаў або фінікавага пюрэ. Затым яе скачваюць у маленькія галушкі і, абмакнуўшы іх у вадзе, абвальваюць у рысавай муцэ. Раней у кожным доме да свята Ліхтароў рабілі юаньсяа. Зараз іх можна купіць практычна ва ўсіх супермаркетах. У Пекіне самыя знакамітыя юаньсяа прадаюць у крамах «Даасянцунь» і «Гуйсянцунь».