Непаўторныя пекінскія закускі
  2012-03-09 10:42:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Айвова

"Айвова" -- клёцкі з начынкай, прыгатаваныя з клейкай рысавай мукі. Гэта адна з традыцыйных пекінскіх закусак. Раней "айвова" прадаваліся ў рэстаранах толькі ў перыяд ад Свята вясны да восені. А цяпер яе можна паспрабаваць у любы час года. "Айвова" стала вядомая ў народзе яшчэ некалькі стагоддзяў назад. А упершыню аб гэтай закусцы было згадана ў летапісу, складзеным палацавым служачым Люй Жоюй у перыяд дынастыі Мін падчас кіравання імператара Ваньлі. Для падрыхтоўкі гэтай закускі неабходныя наступныя інгрэдыенты: клейкі рыс, персікавыя костачкі, кунжут, семечкі, цукар, і інш.

     

"Тангоцюань"-Салодкія рулеты

"Пекінскія "Салодкія рулеты" карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод кітайскіх і замежных спажыўцоў, асабліва жанчын.

Гэтыя рулеты гатуюцца з ямсу і фінікаў, у іх дадаюць сліву, грэцкі арэх, семкі сланечніку. Як вядома, ямс вельмі пажыўны. Ён змяшчае шмат бялкоў, тонкія валокны і вітаміны. У кітайскай медыцыне яго ўжываюць у якасці лекаў. Ямс мае саладкавы смак, умераныя прыродныя ўласцівасці, не змяшчае таксінаў. Ямс аздараўляе селязёнку і страўнік, лёгкія, спрыяе нарошчванню мускулаў і цягліц, дапамагае пры лячэнні паносу.

Спосаб гатавання наступны: ачысціць ад лупіны паўтара кілаграму ямса, паўкіло фінікаў. Разрэзаць на кавалачкі, змяшаць, заліць вадой і змяшаць з цестам. Затым абгарнуць усё загадзя прыгатаваным тонкім пластом алейнай мукі і паставіць на пару на 5 хвілін. Затым загарнуць у чыстую марлю атрыманую гарачую масу і падрыхтаваць з яе доўгія трохвугольныя палоскі. Калі яны астынуць, разрэзаць іх на маленькія кавалачкі таўшчынёй з мезенец, апусціць у алей і падпячы. Калі на іх з'явіцца залацістая скарыначка, выняць усё з патэльні. У іншую патэльню наліць алей, ваду, пакласці цукар, кветкі асмантуса духмянага і на павольным агні рыхтаваць да ўтварэння салодкага сіропу. Затым у гэты сіроп апусціць падсмажаныя кавалачкі. Потым гатовыя рулеты пасыпаць цукровым пяском і насеннем белага кунжуту. Салодкія рулеты гатовыя. Яны далікатныя, духмяныя і пажыўныя. Іх можна ёсці у любы час году.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040