Вегетарыянскія рэстараны Пекіна
  2012-03-20 15:41:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вегетарыянства становіцца папулярным сярод усё большай колькасці людзей. У Пекіне шмат вегетарыянскіх рэстаранаў, адзін з самых вядомых – Пуціюань. Ён знаходзіцца ў старадаўнім храме, што на поўдні Пекіна. Храм называецца Саньшэн'ань. Ань - гэта жаночы будысцкі манастыр, Саньшэн - трое святых. Калі больш дакладна, то раней гэта быў не храм, а жаночы манастыр. Зараз гэта – турыстычны аб'ект, дзе можна паесці, адпачыць і палюбавацца на творы будысцкай культуры. Храм падзяляецца на тры часткі: пярэдні, сярэдні і задні двары. У пярэднім знаходзіцца вегетарыянскі рэстаран і чайная. У сярэднім – павільён Буды, дзе адкрыта выстава будысцкай культуры, а задні двор – гэта памяшканні для адпачынку вандруючых манахаў. Рэстаран Пуціюань і чайная абстаўлены з вялікім густам. Сцены ўпрыгожаны роспісам, у цэнтры памяшкання стаіць вытанчаная статуя Буды. Гаспадыня рэстарана, спадарыня Чжан, вызнае будызм. Яна распавяла, што гэты старадаўні храм быў храмам імператарскай сям'і. Паданне гаворыць, што ў перыяд дынастыі Мін тут жыла прынцэса, малодшая сястра імператара. Яна была вельмі прыгожая. Аднойчы прынцэса выпадкова сустрэлася з маладым хлопцам з далёкіх краёў, які вельмі ёй спадабаўся. Аднак імператар меў намер выдаць сястру за іншага. Падчас развітання хлопец пасадзіў сафору, спадзеючыся, што ў іншым свеце ён сустрэнецца з прынцэсай пад гэтым дрэвам. Прынцэса моцна засмуцілася і прыняла манаства на месцы, дзе рассталася з каханым. Пазней там з'явіўся манастыр.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040