Вегетарыянскія рэстараны Пекіна
  2012-03-20 15:41:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Страва рыхтуецца з грыбоў і гародніны. Зверху па перыметры напісаны добрыя словы і пажаданні. Дапусцім, «багацце», «кар'ера» і г.д. У залежнасці ад таго, як страву паставіць на стол, кожнаму будзе адпавядаць пэўны іерогліф-«жэрабя». Усяго на страве больш за 10 іерогліфаў. Пацешна, што сярод іх ёсць і значок, які паказвае на таго, хто павінен расплаціцца за абед».

Рэстаран Пуціюань спецыялізуецца на традыцыйных вегетарыянскіх стравах, але ў Пекіне ёсць і ўстановы, «канёк» якіх - «вегетарыянскі мадэрн». Гэта стравы, якія сумяшчаюць традыцыі кітайскай кулінарыі і еўрапейскай навамоднай вегетарыянскай кухні. Адзін з такіх рэстаранаў называецца Хэтан'юесэ («Месяц над стаўком з лотасам»). Прыгожая назва, ці не так? Рэстаран мае некалькі філіялаў у горадзе. Найбуйнейшы знаходзіцца ў раёне Чааян. Рэстаран Хэтан'юесэ адрозніваецца ад традыцыйных вегетарыянскіх рэстаранаў тым, што мясцовыя кухары не спрабуюць надаць сваім стравам смак рыбы або мяса. Гародніна захоўвае свой смак. Спадар Ван, шэф-повар рэстарана, лічыць, што кожная яго страва мае прыгожую, своеасаблівую назву. Тут не імкнуцца капіраваць смак мясных страў, а наадварот, падкрэсліваюць натуральнасць вегетарыянскіх. У меню рэстарана Хэтан'юесэ ёсць вегетарыянскія гамбургер, піца, локшына па-італьянску. Яны вельмі падабаюцца замежнікам. У рэстарана ёсць і фірмовая страва, якая спалучае кітайскую і еўрапейскую кулінарыю. Страва называецца «Сонца Пікасо». Яна гатуецца наступным чынам: бярэцца суцэльны гарбуз і гатуецца на пары. Затым яго таўкуць у пюрэ, дадаюць масла і малочны кісель. Атрыманую сумесь парцыённа обгортваюць плёнкай, знятай з соевага малака. І вось такія «піражкі» смажаць у алеі да з'яўлення залацістай скарынкі. Атрымліваецца вельмі смачна.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040