Непаўторны кітайскі фальклор: танец Льва і танец Дракона
  2013-02-07 17:11:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі,
карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Калі гаворка заходзіць пра народныя танцы ў кітайскай культуры, многія з нас адразу ўяўляюць сабе каларытныя танцавальныя нумары. Між тым з самых старажытных часоў у тых плямёнаў, якія пазней стала аб'ядноўваць адна агульная назва – нацыянальнасць хань, існавалі розныя формы рытуальных танцаў. Раннія народныя танцы ў Кітаі гэтак жа, як і іншыя формы прымітыўнага мастацтва, з'яўляліся ў асноўным рытуальнай формай розных забабонаў і вераванняў. Гэтыя танцы выконвалі для таго, каб папрасіць у багоў добрага ўраджаю або добрага палявання.

Нашмат пазней, у эпоху дынастыі Хань (206 г. да н.э. – 220 г.) развіліся народныя танцы большасці этнічных груп, якія насяляюць Кітай. У народных танцах, якія з'явіліся ў гэты час, таксама адлюстраваны вераванні. Людзі лічылі, што, здзяйсняючы рытуальныя ахвяраванні багам, яны змогуць пераканаць іх падараваць ім у будучыні яшчэ большыя выгоды.

У нашы дні гэтыя танцы па-ранейшаму існуюць. Праўда, сёння яны адыгрываюць іншую ролю. Ніхто ўжо не просіць у багоў добрага ўраджаю або іншых выгод. Народныя танцы спрыяюць яднанню розных народаў і захаванню іх культурнай самабытнасці.

Галоўныя кітайскія народныя танцы – гэта танец Льва і танец Дракона. Першапачаткова яны былі часткай культурнай спадчыны толькі ханьцаў, але з часам іх пачалі выконваць і прадстаўнікі іншых этнічных груп, якія пражываюць у Кітаі. Гэтыя танцы звычайна выконваюць падчас святкавання Новага года па месячным календары.

Танец льва

Самае папулярнае народнае танцавальнае відовішча ў Кітаі – танец Льва. Старажытныя кітайцы захапляліся якасцямі льва. Гэты звер стаў вядомы кітайцам дзякуючы суседняй Індыі. Леў мае таксама і важнае сімвалічнае значэнне ў будызме.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040