Непаўторны кітайскі фальклор: танец Льва і танец Дракона
  2013-02-07 17:11:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Існуе некалькі версій танца Дракона. Адна з самых папулярных – прадстаўленне Агністага дракона, падчас якога перад галавой міфічнай жывёлы нясуць запаленыя ліхтарыкі. Гэтыя агеньчыкі сімвалізуюць полымя, якое вырываецца з пашчы істоты. Танец Дракона у тым выглядзе, у якім ён выконваецца ў Кітаі, – інтэрактыўнае дзейства. Уздоўж вуліц, па якіх праходзіць шэсце з фігурай дракона на чале, стаіць вялікая колькасць людзей, якія б'юць у барабаны і гонгі.

Танец Дракона і танец Льва – абавязковыя элементы падчас святкавання Новага года па месячным календары як у Кітаі, так і ў некаторых іншых краінах. Розныя часткі цела штучнага дракона асвятляюцца свечкамі і феерверкамі. - Р -


1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040