Танец Дракона
Дракон шмат значыць для кітайцаў. Ён сімвалізуе годнасць, мудрасць і ўладу. У адрозненне ад іншых культур у кітайцаў дракон асацыіруецца з добрай сілай. Магчыма, якасці, якімі надзяляюць гэту міфічную жывёлу, у старажытным Кітаі павінны былі ўвасабляць для кітайцаў тыя рысы, якімі павінен валодаць імператар. Танец Дракона патрабуе намаганняў многіх людзей. Яны павінны быць дужымі, каб трымаць мадэль дракона ў руках на працягу доўгага часу і выконваць пры гэтым пэўныя маніпуляцыі з ёй. У залежнасці ад даўжыні штучнага дракона ў кіраванні ім можа быць задзейнічана да 50 чалавек.
Храм Драконавага стаўка і дзікай шаўкоўніцы ў наваколлі Пекіна. Фрагмент храмавага ўпрыгажэння. Фота - аўтара