Непаўторны кітайскі фальклор: танец Льва і танец Дракона
  2013-02-07 17:11:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Танец льва мае рознае значэнне ў паўночнай і паўднёвай частках Кітая. У паўночным Кітаі ў танцы Льва ўдзельнічаюць акрабаты, якія сваімі рухамі ўвасабляюць люты нораў і спрыт магутнай жывёлы. Гэта быў самы любімы танец пры двары. Колеры «паўночнага» льва былі камбінацыяй чырвоных, аранжавых і жоўтых адценняў. Гэтыя колеры заўсёды лічыліся ў Кітаі каралеўскімі.

Скульптура льва ў ламаісцкім храме Юнхэгун у Пекіне. Фота – аўтара.

У паўднёвым Кітаі леў адыгрывае больш сімвалічную ролю. Ён ахоўвае людзей ад злых духаў і часам змагаецца з імі. Што датычыцца колеру «паўднёвага» льва, то гэты аспект не меў вялікага значэння, таму леў у паўднёвых раёнах мог быць самага рознага колеру. Галава «паўднёвага» льва, таксама як і «паўночнага», вельмі вялікая, вочы – проста велізарныя! Леў мае на лбе рог. На львіную патыліцу чапляюць люстэрка, якое кідае блікі ў натоўп падчас кожнага яго руху.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040