5 жанраў кітайскага жывапісу
  2013-05-23 17:21:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Найважнейшая асаблівасць кітайскай выяўленчай традыцыі – непарыўнае адзінства жывапісу, графікі і каліграфіі. Пэндзлямі і тушшу на паперы або шоўку паэты пішуць вершы, а мастакі – карціны. У жывапісе і графіцы перавага аддаецца лініі. Яна здольна злучаць і раз'ядноўваць, быць сувязной ніткай і мяжой. Асабліва вялікае значэнне ў кітайскай графіцы мела крывая лінія – сімвал кругазвароту Вялікага шляху. Да з'яўлення паперы надпісы рабілі на вузкіх бамбукавых пласцінках, што шмат у чым тлумачыць напісанне іерогліфаў зверху ўніз. У VII-XIII стст. жывапіс заваяваў вядучае месца сярод іншых відаў мастацтва. Мастакі распісвалі храмы і палацы; на карцінах вялікіх майстроў можна ўбачыць традыцыйныя аб'екты: архідэю, вечназялёныя хваёвыя і кіпарысы, нязломныя скалы, жывёл, птушак, а таксама ўвасабленне жыццёвай сілы – бамбук.

1 2 3 4 5 6 7 8
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040