Пейзаж
Пейзажны жанр называюць у Кітаі жанрам "горы і воды". Па аб'ёме калекцыі карцін гэтага жанру і па сіле ўплыву жанр "горы і воды" несумненна лідзіруе сярод іншых жывапісных жанраў. Зацвердзіўся ён пазней за партрэтны, а сталасці дасягнуў падчас дынастыі Тан (618–907). Асаблівае становішча пейзажнага жанру тлумачыцца, у прыватнасці, шырокім распаўсюджаннем у Кітаі канцэпцыі аб адзінстве чалавека і прыроды. Згодна з гэтай канцэпцыяй паміж Чалавекам і Сусветам не існуе перашкод. Чалавечая высакароднасць, адоранасць і іншыя падобныя якасці здольны "зачапіць" прыроду. А чалавек, нават які жыве ў горадзе і заняты службовымі справамі, нязменна марыць быць бліжэй да гор, лесу, вадаёмаў і жадае зліцца з прыродай. Мастак, ствараючы пейзажны твор, перадае сваё імкненне да прыроды і ў той жа час намагаецца выклікаць такія ж асацыяцыі ў гледача.