Жанр "людзі"
Па часе ўзнікнення найбольш раннім варта лічыць жанр "людзі", бо яшчэ ў першабытным грамадстве нашы продкі малявалі на скалах фігуры людзей і жывёл, выкарыстоўваючы для гэтага прыродныя мінеральныя фарбавальнікі: мел, графіт і інш. У эпоху Вэй–Цзінь, 1500 гадоў таму, жанр "людзі" дасягнуў сталасці. Старажытнакітайскі тэарэтык мастацтва Гу Кайчжы (348–409) патрабаваў "перадаваць у партрэце ўнутраны свет персанажа", клапаціцца як пра знешняе падабенства, так і пра ўвасабленне характару і душэўнага стану аб'екта. Наступныя пакаленні мастакоў засталіся вернымі гэтай канцэпцыі.